Алена Янушкоўская нават не здагадваецца, які дакладна стрым стаў падставай для завядзення справы. Любы ролік на яе канале пры жаданні ўлада можа прызнаць экстрэмісцкім і абразлівым. Нядаўна ў доме блогеркі ў вёсцы Суйкава прайшоў ператрус. Прычынай стаў адзін з ролікаў Алены "Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком". У Беларусі гэты матэрыял прызнаны экстрэмісцкім.
Цяпер Алена Янушкоўская жыве ў Польшчы. Гэта змушаная мера, бо жанчыну пераследавалі карныя органы за ўдзел і асвятленне мірных акцый пратэсту ў Віцебску. Таксама блогерка перажыла некалькі арыштаў на «суткі», нягледзячы на хранічныя захворванні і трэцюю групу інваліднасці.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск