Беларуская Служба

БелАЭС зноў адключылі ад сеткі

17.11.2021 14:33
Першы блок БелАЭС запусцілі год таму — у лістападзе 2020 года. За гэты час яго неаднаразова адключалі і зноў ўключалі ў сетку.
Elektrownia w Ostrowcu
Elektrownia w Ostrowcu Lobachad/Shutterstock.com

Першы блок Беларускай атамнай электрастанцыі зноў адключаны ад сеткі. Як піша Мінэнерга, спрацавала аўтаматычная сістэма. Гэта адбылося ў 10:33, пераде euroradio.

У цяперашні час спецыялісты праводзяць дыягностыку і аналіз працы тэхналагічных сістэм.

"Радыяцыйны фон на АЭС і ў зоне назірання ў норме", — дадалі ў Міністэрстве энэргетыкі.

Першы блок БелАЭС запусцілі год таму — у лістападзе 2020 года. За гэты час яго неаднаразова адключалі і зноў ўключалі ў сетку. У шэрагу выпадкаў энергетыкі тлумачылі гэта планавымі працамі. Але вядома і пра некалькі паломак на станцыі.

Апошні раз блок адключалі ў сярэдзіне ліпеня.  Амаль тры месяцы спецыялісты займаліся дыягностыкай тэхналагічных сістэм і вузлоў турбагенератара. Высветлілася, што патрэбная "замена аднаго з элементаў узбуджальніка турбагенератара". Толькі 4 кастрычніка першы энергаблок зноў уключылі ў сетку. А 17 лістапада ён зноў выключыўся.

эж

Сайт БелАЭС узламалі і размясцілі на ім пасланне

25.04.2021 16:15
Міністэрства энергетыкі Беларусі паведаміла, што сайт узламаны невядомымі, а апублікаваная ў паведамленні інфармацыя зʼяўляецца фэйкам.

Першы энергаблок БелАЭС адключылі ад сеткі

12.07.2021 15:21
Пасля афіцыйнага запуску блоку ў студзені ўжо некалькі разоў адбываліся пазапланавыя адключэнні.