Дэмакратычныя сілы заклікаюць беларусаў не трымаць грошы ў банках, рэжым плануе іх забраць.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прааналізавала ўказ "Аб стабілізацыі фінансавага стану арганізацый" і раней прыняты законапраект "Аб змене законаў па пытаннях гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў".
На думку экспертаў НАУ прынятыя дакументы дэманструюць паралель з 1934 годам, паміж гітлераўскай эканомікай і апошнімі рашэннямі Лукашэнкі.
У бліжэйшай перспектыве беларускія банкі, укладчыкі ды бізнэс чакае абкраданне рэжымам, папярэджвае старшыня НАУ Павал Латушка.
- Сёння мы можам прама казаць аб тым, што рэжым узяў на ўзбраенне эканамічны сцэнар нацысцкай Нямеччыны. Рэжым пазбавіў беларусаў гарантый на вяртанне ўкладаў. Указ Лукашэнкі № 391 стварыў фінансавую піраміду па адмыванні даўгоў стратнага дзяржсектара і прымусе банкаў бясконца выдаваць яму новыя крэдыты - з дапамогай Агенцтва па кіраванні актывамі. Рэжым можа цяпер браць жывыя грошы, пад гарантыі вяртання ўкладаў, замяняць іх сваімі аблігацыямі, а самі грошы спусціць у "чорную дзірку" стратнага дзяржсектара - адкуль яны ўжо ніколі не вернуцца. Таксама варта звярнуць увагу, што ліміт выпуску аблігацый Банка развіцця як раз нядаўна засакрэцілі. А тэрмін зваротаў па кампенсацыю ўкладаў павялічылі з 2 да 5 гадоў. Бізнес спецыяльным указам абавяжуць накіроўваць на куплю аблігацый свае даходы.
Аблігацыі патрэбныя толькі для таго, каб рэжым мог забіраць у банкаў і бізнесу жывыя грошы - пад абавязацельствы, якія ён загадзя не мае намеру выконваць. Гэта і ёсць гітлераўская эканоміка ва ўсёй красе, папярэджвае НАУ.
юл