Беларуская Служба

Прамысловыя флагманы Беларусі зноў пабілі гістарычны рэкорд па даўгах

17.11.2021 18:04
Папярэдні рэкорд быў устаноўлены 1 ліпеня і такім чынам пратрымаўся толькі 3 месяцы.
ІлюстрацыяКрыніца: Польскае радыё

Сумарныя даўгі буйных і сярэдніх кампаній РБ на 1 кастрычніка склалі 162,780 млрд BYN. Гэта максімальнае значэнне доўгу за ўвесь перыяд замераў па прынятай у краіне методыцы. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены 1 ліпеня і такім чынам пратрымаўся толькі 3 месяцы, адзначаюць banki24.by.

Згодна з сакавіцкім прагнозам Мінэканомікі, разлічаны ВУП Беларусі за 2021 год складзе каля 158,5 млрд BYN. Гэта значыць, што ўжо цяпер аб'ём даўгоў флагманскіх прадпрыемстваў перавышае чаканы памер эканомікі.

У папярэднія перыяды рост доўгу быў звязаны з дэвальвацыяй беларускага рубля, бо даўгі часткова намінаваныя ў валюце. Напрыклад, за 2020 год сумарныя абавязацельствы павялічыліся на 19,3%.

Сумарныя даўгі прадпрыемстваў складаюцца з крэдыторскай запазычанасці і запазычанасці па крэдытах і пазыках. На 1 кастрычніка крэдыторка флагманаў Беларусі дасягнула 67,9 млрд BYN. Значэнне доўгу апынулася максімальным за гісторыю замераў. З пачатку 2021 года крэдыторка вырасла на 10,4%.

эж


Лукашэнка будуе Трэці рэйх у эканоміцы

02.11.2021 10:01
Беларускі рэжым плануе абкрадаць насельніцтва ды бізнес, папярэджвае апазіцыя.