Беларуская Служба

Эйсмант: У Беларусі знаходзіцца сем тысяч мігрантаў, але толькі 400 пажадалі вярнуцца дадому

18.11.2021 15:54
18 лістапада на эвакуацыйным рэйсе з Мінску ў Ірак вылецела 430 мігрантаў.
Na Białorusi przy granicy z Polską przebywa obecnie kilka tysięcy migrantów z Bliskiego Wschodu
Na Białorusi przy granicy z Polską przebywa obecnie kilka tysięcy migrantów z Bliskiego WschoduPAP/EPA/MAXIM GUCHEK/BELTA HANDOUT

На сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 7 тыс. мігрантаў. З іх на мяжы – у так званым стыхійным лагеры – каля 2 тысяч чалавек. І ад 200 да 500 чалавек – паводле наяўнай інфармацыі – таксама знаходзяцца на мяжы, але стыхійна, у іншых кропках. Гэта бежанцы, якіх палякі спрабавалі сілай выкінуць за межы Польшчы пасля таго, як людзі туды ўжо праніклі», – адзначыла прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Яна распавяла, што ў ходзе першай размовы з Ангелай Мэркель Лукашэнка прапанаваў ЕЗ стварыць калідор і прапусціць у ФРГ каля 2 тысяч мігрантаў, якія знаходзяцца ў лагеры, астатнім пяці тысячам вярнуцца на радзіму.

18 лістапада на эвакуацыйным рэйсе з Мінску ў Ірак вылецела 430 мігрантаў.

nashaniva.com/эж

Гісторык Аляксандр Фрыдман: Лукашэнка гуляе сваю апошнюю гульню. І таму ўжо не да стратэгій

17.11.2021 20:34
Абмяркоўваем міграцыйны крызіс з даследчыкам гісторыі Еўропы Аляксандрам Фрыдманам

Сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца напружанай

18.11.2021 08:53
За апошнія суткі здзейснена 501 спроба нелегальнага пранікнення з Беларусі ў Польшчу.