Беларуская Служба

18 лістапада мінае паўгода з моманту арышту супрацоўнікаў TUT.BY

18.11.2021 18:28
Паводле дазеных Беларускай асацыяцыі журналістаў агулам зараза за крамі занходзіцца 29 журналісстаў і супрацоўнікаў незалежных СМІ. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneNatalia Fedosenko / TASS / Forum

Большасць затрыманых 18 траўня супрацоўнікаў парталу Tut.by і завязаных з ім праектаў знаходзяцца пад арыштам ужо паўгода.

Як паведамляе Zerkalo.io, цяпер трое з 15 затрыманых фігурантаў справы – Кацярына Ткачэнка, Ірына Касьцючэнка і Сяргей Павалішаў – не знаходзяцца ў СІЗА, але праходзяць як абвінавачаныя. Іх дакладная мера стрымання невядомая – адвакатам і ім самім забаронена пра гэта казаць. Удава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская ўтрымліваецца пад хатнім арыштам.

11 чалавек вось ужо паўгода застаюцца пад арыштам: гэта Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка, Ірына Рыбалка, Алена Талкачова, Анжэла Асад, Марыя Новік, Ала Лапатка, Аляксандра Дайнека, Андрэй Аўдзееў, Дар’я Данілава. Дасюль застаюцца без адказу пытанні: у чым абвінавачваюць кожнага з іх, на каго МУС завяла яшчэ адну крымінальную справу і чаму «справа Tut.by» ахутаная сакрэтнасцю. Ніводнае ведамства не гатова праясніць сітуацыю, тым часам людзі знаходзяцца за кратамі ўжо 184 дні. Адвакаты затрыманых знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошванні. 

Паводле дазеных Беларускай асацыяцыі журналістаў агулам зараза за крамі занходзіцца 29 журналісстаў і супрацоўнікаў незалежных СМІ. 

эж