Беларуская Служба

Ператрусы ў Наваполацку скончыліся арыштамі

19.11.2021 09:56
Учора таксама паведамлялася пра масавыя затрыманні ў Баранавічах.
.
.Związek Polaków na Białorusi/Facebook

У аўторак, 16 лістапада, у Наваполацку пракацілася хваля ператрусаў: вядома пра мінімум пяць. Пасля іх затрымалі некалькі чалавек, піша nashaniva.com.

18 лістапада прайшлі суды над затрыманымі. Падрабязнасці з судоў невядомыя – толькі вынікі. Таццяну Сцяпанаву аштрафавалі па арт. 24.23 КаАП на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў). Юрыя Падлознага, Андрэя і Сяргея Корабава арыштавалі на 15 сутак арышту кожнага.

Да затрыманых мужчын да суда не пускалі адвакатаў, спасылаючыся на «санітарную апрацоўку». А калі праходзіў суд, то адвакатам казалі, што затрыманыя на шпацыры.

Учора таксама паведамлялася пра масавыя затрыманні ў Баранавічах.

эж

Мінімум 14 мінчукоў утрымліваюцца на Акрэсціна на паўторных «сутках»

18.11.2021 11:15
Сярод іх – журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка.