65-гадовага мінчука затрымалі за тое, што ён у сваім падвале вырабляў нацыянальныя сцягі і развешваў іх па раёне. Пасля затрымання ён даволі арыгінальна патлумачыў свае сімпатыі да бел-чырвона-белай сімволікі.
- Мне заўсёды падабалася супастаўленне белага і чырвонага колераў. У мяне жонка рыжанькая, то бок гэта белае з чырвоным, я люблю памідоры са смятанай – гэта таксама белае з чырвоным. Мусіць, не правільна. Трэба было спыніцца.
65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі яшчэ 11 лістапада, але «пакаяльнае відэа» з ім прэс-служба МУС апублікавала толькі цяпер.
МУС Беларусі пракаментаваў затрыманне Анатоля: «65-гадовы інжынер сталічнага прадпрыемства арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэстнай сімволікі. Вырабленыя сцягі мужчына закідваў на дрэвы».
яс/Наша Ніва