Беларуская Служба

Сёння арыштавалі заснавальніка Symbal.by і актывіста руху «За свабоду»

19.11.2021 16:57
Паўла Белавуса і Юрыя Казакевіча пасадзілі на 15 сутак.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Fanni_2021

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Мінска суддзя Юлія Шут арыштавала заснавальніка крамы Symbal.by Паўла Белавуса па ч. 1 арт. 24.23 КаАП на 15 сутак. Яму прыпісалі бяспраўнае арганізаванне масавага мерапрыемства.

Таксама баранавіцкаму актывісту руху «За свабоду» Юрыю Казакевічу прысудзілі 15 сутак арышту.
Казакевіча затрымалі 18 лістапада пасля ператрусу. Сёння адбыўся суд – суддзя Сяргей Данільчык прысудзіў яму 15 сутак арышту па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).

Паведамляецца, што мужчыну абвінавачвалі ў размяшчэнні матэрыялу TУT.БАЙ у мясцовым тэлеграм-чаце ў верасні 2020 года.

яс