З гэтай нагоды беларусы звярнуліся да Польскай памежнай службы. Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал Анатоль Лапо ў лісце запэўніў польскіх афіцэраў, што «на мяжы больш няма людзей, якія маглі б прадстаўляць пагрозу для польскіх службаў». Гэта адказ на ўльтыматум польскай памежнай службы.
Польскі бок у чацвер папярэдзіў беларусаў, што 21 лістапада закрые чыгуначны пераезд у Кузьніцы. Дарожны пераход ужо перакрыты. Польшча апраўдвала гэта агрэсіўнымі нападамі мігрантаў, якія адбываліся са згоды беларускіх службаў.
Тое, што беларусы вывелі мігрантаў з Кузьніцы, пацвердзіў і намеснік кіраўніка МУС Польшчы Блажэй Пабожы.
«Калі б такая просьба не была выкананая, мы папярэдзілі аб закрыцці грузавога чыгуначнага пераходу ў нядзелю».
Па словах беларусаў, большасць мігрантаў размешчана ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі». Частка павінна была вылецець эвакуацыйным рэйсам з Мінска ў Ірак.
яс