Мігранты, якія спрабавалі прарвацца праз беларуска-польскую мяжу, закідалі камянямі польскіх ахоўнікаў мяжы. У выніку інцыдэнту, які адбыўся ў раёне вёскі Стажыны, былі пашкоджаныя дзве паліцэйскія машыны. Пра гэта паведамляе польская паліцыя.
Памежная служба Польшчы таксама заявіла пра некалькі сілавых спробаў прарыву мяжы на ўчастку. Самая вялікая група складалася прыкладна з 200 мігрантаў.
Агулам за 19 лістапада зафіксавана 195 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.
вс
на фота: сілавікі рэжыму Лукашэнкі на другім баку мяжы