Вядомага мастака, удзельніка міжнародных выставаў, аўтара флэш-мобаў і перформансаў Алеся Пушкіна адправілі ў псіхіятрычную бальніцу «Навінкі» – нібыта для правядзення экспертызы. Пра гэта паведамляе «Белсат».
30 лістапада будзе восем месяцаў, як Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі. За гэты час яго неаднаразова кідалі ў карцар і прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні – аднак мастак адмаўляўся. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення за паказ на выставе партрэту Яўгена Жыхара – удзельніка пасляваеннага антысавецкага супраціву. Паводле рэжыму, гэта «рэабілітацыя нацызму».
вс