Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заклікаў падтрымаць беларускіх палітычных зняволеных і далучыцца да кампаніі #FreedomLetters.
У сацыяльных сетках ён нагадаў, што ў Беларусі – больш за 860 палітычных вязняў, якія трапілі за краты толькі таму, што змагаліся за свабоду. Ландсбергіс сказаў, што сам напісаў ліст 19-гадовай Віталіі Бандарэнцы, якая трапіла на 4 гады за краты па палітычнай справе.
Удзельнікі кампаніі пішуць і дасылаюць лісты палітвязням, а здымкі гэтых лістоў выкладаюць у сацыяльныя сеткі з тэгам #FreedomLetters.
вс