Беларуская Служба

Колькі мігрантаў знаходзіцца ў Беларусі

21.11.2021 12:30
Афіцыйны Мінск заніжае лічбы.
  -
Мігранты на польска-беларускай мяжыPAP

Толькі паводле афіцыйных звестак уладаў у Мінску, у Беларусі цяпер каля 7000 мігрантаў з Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Паводле замежных крыніцаў, іх можа быць 14–16 тысячаў. Яшчэ каля 17 тысяч мігрантаў, якія ішлі праз Беларусь, былі затрыманыя ў Нямеччыне, Польшчы, Літве і Латвіі.

Колькасць мігрантаў у лагістычным цэнтры «Брузгі» розныя крыніцы называюць розную, ад адной да дзвюх тысячаў.

Наталля Эйсмант, прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі, 18 лістапада заяўляла, што менавіта на мяжы цяпер каля 2000 мігрантаў у лагеры ля Брузгоў і 200–500 чалавек у іншых месцах на беларуска-польскай мяжы. Пагадзіліся вярнуцца каля 400 чалавек, першым самалётам вылецелі 374 асобы, пераважна грамадзяне Іраку, заявіла Эйсмант.

Мэтавай краінай мігранты абіраюць Нямеччыну. Нягледзячы на перакрытую для іх усходную мяжу ЕС, у Нямеччыну, паводле інфармацыі нямецкага МЗС, здолелі перабрацца каля 10 тысяч мігрантаў.

яс/паводле Белсат