Днямі такое пажаданне прагучала з вуснаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Вядучы дзяржаўнага тэлеканалу АНТ Ігар Тур спытаў у блізкай паплечніцы Лукашэнкі, ці гатовы ён весці дыялог з апазіцыяй. Пры гэтым ён не згадаў, што з такім заклікам выступіў Уладзімір Пуцін.
«На мой погляд Аляксандр Лукашэнка гатовы размаўляць канструктыўна з кім заўгодна: журналісты, палітыкі, апазіцыя, не важна, калі ёсць здаровыя думкі, то давайце абмяркоўваць. Але ёсць людзі, якія называюць сябе апазіцыяй, а па факце з'яўляюцца злачынцамі, ворагамі дзяржавы, на іх ужо завялі крымінальныя справы. Мне здаецца, што з імі ніхто весці дыялог не будзе», - сказала Эйсмант.
Эйсмант адзначыла, што для BBC Лукашэнка сказаў, «што з людзьмі, якія маюць любы пункт гледжання, але каторыя жывуць у краіне, разумеюць сітуацыю, за краіну, настроеныя патрыятычна, мы будзем размаўляць. З любой апазіцыяй. Са здраднікамі размаўляць не будзем».
18 лістапада прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заклікаў да дыялогу паміж беларускімі ўладамі і апазіцыяй.
яс/паводе Свабоды