«Таксама я і тут удасканальваю свае навыкі выкладчыка. Малюю мапы Еўропы часоў Першай сусветнай і распавядаю пра гісторыю гэтай вайны. (...) Мае публічныя лекцыі маюць вялікі попыт і інтарэс. Просяць [сукамернікі] распавядаць яшчэ. Так што, я тут ліквідую прабелы ў адукацыі», – піша ў лісце Валянцін Стэфановіч.
Праваабаронцу і намесніка праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціна Стэфановіча затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы паводле артыкулаў 342 КК РБ («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»).
Валянцін Стэфановіч прызнаны палітычным зняволеным.
яс/паводле Белсат