Мужчына з’яўляецца інвалідам, жыве з ужыўленым нейрастымулятарам, піша выданне «Новы час».
У Бабруйску арыштавалі на 10 содняў адміністратыўнага арышту Сяргея Бяляева. Мужчына з’яўляецца інвалідам, жыве з ужыўленым нейрастымулятарам, піша выданне «Новы час».
Сяргея Бяляева асудзілі за рэпост па арт. 19.11, частка 2 КаАП РБ. («Распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі»).
10 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі ў яго ў кватэры ператрус. Паводле блізкіх Сяргея, яны шукалі доказы, якія пацвярджаюць абразу супрацоўніка міліцыі Комара.
Аднак адміністрацыйны працэс супраць Сяргея вялі ўжо за рэпост у Ленінскім РАУС Бабруйска. Паводле блізкіх Сяргея Бяляева, там адзін з супрацоўнікаў без усялякай прычыны ўдарыў яго па галаве. А Сяргея не толькі біць нельга, яму любыя рэзкія рухі супрацьпаказаныя. У яго хвароба Паркінсона, мужчыну ўжыўлены нейрастымулятар. Мінулай зімой яго таксама забіралі з дому пасля ператрусу і абшуквалі ў міліцыі з ужываннем металашукальніка. Гэта прывяло да таго, што нейрастымулятар быў збіты з рытму. Гэтай восенню Сяргею зрабілі аперацыю ў Мінску і наладзілі стымулятар.
Аднак ужо раніцай наступнага дня па прыездзе дадому пасля лякарні да яго ўварваліся сілавікі, паклалі на падлогу, надзелі кайданкі. Праўда, тады Сяргея не затрымалі. А праз месяц, 10 лістапада, вырашылі, што ён ужо здаровы, і затрымалі пасля ператрусу.
У пятніцу 12 лістапада на судзе ў ІЧУ Сяргей Бяляеў падаў хадайніцтва на абарону, запатрабаваў адваката. І яго адпусцілі да панядзелка.
Агулам у мужчыны было тры паседжанні суда, апошняе ў аўторак, 16 лістапада. Сяргею прысудзілі 10 сутак арышту. Адпусціць яго павінны да абеду 26 лістапада.
Бабруйчанін быў упэўнены, што яму дадуць штраф, таму не быў гатовы да арышту. Цяпер Сяргей у ІЧУ, але зарадкі для нейрастымулятара засталося на некалькі дзён, і калі яго не падзарадзіць, гэта можа выклікаць пагрозу здароўю і жыццю Сяргея.
Яго маці не ведае, як робіцца падзарадка, ён можа зрабіць гэта толькі дома.
10 лістапада ў Бабруйску, апроч Сяргея Бяляева, сілавікі затрымалі каля дзесяці чалавек.
яс