Яшчэ 10 чалавек прызнаныя палітвязнямі рэжыму Лукашэнкі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Агульная колькасць затрыманых за палітычныя погляды людзей у краіне вырасла да 884 чалавек.
Палітвязнямі прызнаныя Ігар Грышчанкоў, якога асудзілі ў жніўні ў Баранавічах за каментар пра Лукашэнку ў тэлеграм-чаце, Раман Смолькін, Раман Аніськоў, Васіль Глушакоў, Сяргей Батура, Мікалай Ганцаль (усіх прыгаварылі за абразу альбо Лукашэнкі, альбо прадстаўніка ўлады), Дзмітрый Шчурко, Наталля Падлеўская, Аляксей Забіран (іх затрымалі і таксама абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі альбо прадстаўніка ўлады), а таксама Уладзімір Далматовіч (яго ўзялі пад варту па абвінавачванні ў падпале дзяржаўнага сцяга).
Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых людзей палітычна матываваным і патрабуюць ад рэжыму вызваліць іх, а таксама іншых палітвязняў, і спыніць крымінальны пераслед супраць іх.
вс