Беларуская Служба

Інтэрпал выключыў з базы дадзеных беларуса Макарыя Малахоўскага, якога раней затрымалі ў Польшчы

23.11.2021 19:12
Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы, але амаль адразу ж яго адпусцілі.
Макарый Малахоўскіфота: Цэнтр беларускай салідарнасці

12 верасня 2021 года Макарый Малахоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі польскай паліцыі па запыце пракуратуры Беларусі. На наступны дзень ён быў вызвалены з-пад варты, паколькі распачатая супраць яго крымінальная справа была палітычна матываваная.

Макарый яшчэ чакае канчатковага рашэння польскіх улад па працэсе аб экстрадыцыі, але на днях з'явіўся ліст ад генеральнага сакратарыята Інтэрпала, якое пацвярджае выдаленне даных Макарыя з базы міжнароднага вышуку. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Макарыю Малахоўскаму 26 гадоў, ён родам з Гарадзішча Мінскага раёна. Сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску. У Беларусі на яго завялі крымінальную справу за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года на праспекце Незалежнасці.

Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы, але амаль адразу ж яго адпусцілі.

вс