Беларуская Служба

У Віцебску забаранілі спектакль «Ціль» у пастаноўцы тэатра імя Якуба Коласа

24.11.2021 11:21
Чыноўнікаў напалохалі чырвоныя стужкі на сцэне і фраза «Жыве Фландрыя!».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneHolgersFotografie/pixabay

Урачыстая прэм'ера, на якую было запрошана кіраўніцтва горада і вобласці, а таксама быў міністр культуры Беларусі, адбылася 21 лістапада. Пастаноўка «Ціль» мастацкага кіраўніка тэатра Міхася Краснабаева па пʼесе Рыгора Горына, заснаванай на рамане Шарля Дэ Кастэра, пра адважнага і знаходлівага правадыра гёзаў, якія змагаліся супраць тыраніі, рыхтавалася да 95-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Як кажуць артысты, чыноўнікам спектакль не спадабаўся. Асаблівае раздражненне ў іх выклікалі выкарыстанне на сцэне чырвоных стужак і выкрыкі са сцэны «Жыве Фландрыя!». Спектакль знялі з рэпертуару.

Па неафіцыйнай інфармацыі, ад 1 снежня будзе звольнены дырэктар віцебскага Нацыянальнага тэатра Аляксандр Старых.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск