Беларуская Служба

Беларусь дамагаецца ад міжнародных арганізацый кампенсацыі за мігрантаў

24.11.2021 14:00
Пра гэта кіраўнік Гродзенскай вобласці заявіў у інтэрв'ю «Беларусь-1».
Уладзімір Каранік screen https://www.youtube.com/watch?v=BbkMCCcVe4E

Каранік заявіў, што міжнародныя грамадскія арганізацыі і партыі павінны кампенсаваць Беларусі расходы па ўтрыманні мігрантаў

Пра гэта кіраўнік Гродзенскай вобласці заявіў у інтэрв'ю «Беларусь-1».

«Натуральна, усё будзе палічана і прад'яўлена. Экстранасць ужо сышла, людзі знаходзяцца ў бяспечных умовах. Цяпер трэба шукаць рашэнне таго, каб яны трапілі туды, куды хочуць. Хто жадае вярнуцца дадому — калі ласка. Хто жадае падаць прашэнне аб прадастаўленні статусу бежанца ў ЕС — у яго ёсць такое права, ён павінен ім скарыстацца. І выдаткі, звязаныя з тым, што нашы заходнія партнёры не зусім разумеюць, якім чынам наладзіць механізм рэалізацыі гэтых правоў, павінны быць кампенсаваныя», — сказаў ён.

Разам з тым Уладзімір Каранік адмовіўся казаць, колькі грошай ідзе на ўтрыманне мігрантаў.

яс