Савет Міністраў унёс на разгляд у Палату прадстаўнікоў праўкі ў Закон «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».
Дакладныя даты разгляду законапраекту пакуль невядомыя. У тым ліку хочуць пашырыць сферу прымянення зброі супраць жанчын, людзей з інваліднасцю і непаўналетніх. Пакуль унутраныя войскі могуць страляць у такіх людзей толькі ў тым выпадку, калі яны «ажыццяўляюць узброены ці групавы напад».
яс/racyja.com