Беларуская Служба

Затрыманы салігорскі актывіст Павал Батуеў

24.11.2021 14:47
Родным сказалі, што да Паўла прыйшлі па артыкуле за абразу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: 4711018/pixabay.com/CC0 Public Domain

23 лістапада, быў затрыманы салігорскі актывіст Павал Батуеў.

Паўла затрымалі, калі ён ішоў забіраць дачку з садка. Яго жонка ў той момант была з сынам у бацькоў. Ператрус правялі спачатку ў бацькоўскай кватэры, пасля ў ягонай.
Забралі ноўтбук, узмацняльнік вай-фаю, жончыны тэлефон і флэшку, значок і нашыўку з «Пагоняй», два старыя нататнікі.

Родным сказалі, што да Паўла прыйшлі па артыкуле за абразу. Справай актывіста займаюцца не мясцовыя сілавікі, а супрацоўнікі з Мінска.

яс/Наша Ніва