Беларуская Служба

У КДБ засталося менш за месяц, каб перадаць справу Эдуарда Бабарыкі ў пракуратуру

24.11.2021 16:55
Эдуард Бабарыка быў затрыманы разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года.
Эдуард і Віктар Бабарыкаhttps://t.me/nashaniva/36009

Віктар Бабарыка ўжо асуджаны і адбывае пакаранне ў калоніі, Эдуард усё яшчэ ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ. Па законе, ён можа быць пад вартай да суда максімум 18 месяцаў, якія заканчваюцца 18 снежня, гэта крайні тэрмін, калі следства павінна перадаць справу пракурору для накіравання ў суд.

Бабарыку-малодшаму было выстаўленае абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК – ад 3 да 7 гадоў зняволення).

яс/Наша Ніва