У спіс трапяць каля 30 фізічных і юрыдычных асоб, якіх Брусель вінаваціць у перавозцы мігрантаў да знешняй мяжы ЕС.
Паводле нямецкага выдання Der Spiegel, у пятым пакеце санкцый Еўрасаюза супраць беларускага рэжыму апынуцца «Белавія», «Гродна Азот» і «Беларусьнафта», беларускія турыстычныя кампаніі «Аскартур» і «Цэнтркурорт». У санкцыйны спіс унесены таксама сірыйская чартарная авіякампанія Cham Airlines і турэцкі пастаўнік пашпартна-візавых паслуг VIP Grub.
Падаючы гэтую інфармацыю Der Spiegel спасылаецца на канфідэнцыйны спіс, зацверджаны кіраўніком дыпламатыі ЕС Жазэ Барэлям, з якім пазнаёміліся журналісты выдання.
У чацвер, 25 лістапада, займацца санкцыйным спісам будуць эксперты краін-чальцоў ЕС, а ў панядзелак, 29 лістапада, яго могуць зацвердзіць амбасадары.
яс/паводле Свабоды