Шматлікія факты пацвярджаюць, што спецслужбы Беларусі наўмысна падставілі Вячаслава Малейчука ў сфабрыкаванай справе пра тэракт, які быццам бы мусіў адбыцца ў сакавіку гэтага года.
Фонд BYPOL, які гуртуе былых беларускіх сілавікоў, нязгодных з дзеяннямі рэжыму, у сваім расследаванні даказаў, што спецслужбы самі рыхтавалі тэракт на 25 сакавіка гэтага года. Пасля таго, як планы сілавікоў былі раскрытыя i агучаныя BYPOL-ам, беларускі рэжым аб'явіў, што тэракт рыхтаваў менавіта BYPOL.
Фонд у сваім падрабязным расследаванні выявіў шматлікія нестыкоўкі ў заявах і публічных матэрыялах, якія былі агучаныя беларускімі спеслужбамі, і назваў галоўных афіцэраў, якія арганізавалі правакацыю з псеўдатэрактам.
яс