Ідзецца пра Нацыянальны віцебскі тэатра імя Якуба Коласа. Нядаўна там адбыўся прэм'ерны паказ, на якім прысутнічалі міністр культуры Анатоль Маркевіч, прадстаўніца міністэрства Ірына Дрыга, а таксама кіраўніцтва Віцебскай вобласці. П'есу стварыў драматург Рыгор Горын па матывах рамана «Ціль Уленшпігель».
Пасля паказу чыноўнікі ўручылі акцёрам і супрацоўнікам узнагароды ў гонар 95-годдзя тэатру.
Аднак пазней «Ціль» быў зняты з рэпертуару. Прычынай стала фраза «Жыве Фландрыя!», якая гучала ў спектаклі ды чырвоныя стужкі.
Сёння стала вядомы, што цяпер з тэатра звальняюць актораў, якія ў гралі ў пастаноўцы. Гаворка ідзе Арцёма Герака, Анжаліку Баркоўскую ды Юлію Крашэўскую. За выступ у спектаклі «Ціль» акторам не падаўжаюць кантракты. З 2 студзеня 2022 года яны застаюцца без працы.
Пад пагрозай звальнення яшчэ пяцёра актораў.
юб