Беларуская Служба

У Беларусі +7 новых палітвязняў

25.11.2021 14:40
Гэта Уладзімір Макарэвіч, Максім Мікуліч, Сяргей Сакавец, Антон Нечыпаровіч, Барыс Несцяровіч, Ігар Санкевіч і Сяргей Шаўчэнка.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

Лукашэнкаўскі рэжым вынес ім прысуд па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

Праваабаронцы нагадваюць, што свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзян насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзян насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заявіў,  што ацэньвае пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

Таксама праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення з-пад варты палітвязняў Уладзіміра Макарэвіча, Максіма Мікуліча, Сяргея Сакаўца, Антона Нечыпаровіча, Барыса Несцяровіча, Ігара Санкевіча, Сяргея Шаўчэнку і спыніць іх крымінальны пераслед.

юл