Беларуская Служба

Другі вывазны авіярэйс Iraqi Airways, запланаваны на 25 лістапада, адменены

25.11.2021 15:45
Нацыянальны аэрапорт Мінска пацвердзіў адмену, але адмовіўся ад тлумачэнняў.
Ілюстрацыйны здымакImage by juno1412 from Pixabay/CC0

Тлумачэнні агучыла лукашэнкаўскае Міністэрства замежных спраў. Рэйс з бежанцамі ў Ірак быў адменены з-за невыканання еўрапейскім бокам дамоўленасцяў з іракскай авіякампаніяй", — піша @tass_agency са спасылкай на Мінск. Рэжым скардзіцца, што, нягледзячы на абяцанне дапамагчы з вяртаннем мігрантаў, з Еўрасаюза не паступіла сродкаў.

Не вядомы лёс вывазных рэйсаў у Ірак, запланаваных на заўтра. Раней Мінскі аэрапорт паведамляў, што 26 лістапада запланаваныя два рэйсы ў Ірак.

юл