Вячаслаў Сікора з'яўляецца акцёрам драматычных тэатраў Беларусі, а таксама кінарэжысёрам і сцэнарыстам некаторых праектаў.
Паводле версіі Следчага камітэта, са жніўня па верасень мінулага года Вячаслаў Сікора на сваіх старонках у сацыяльных сетках публікаваў відэаролікі, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці, дзе абражаў Лукашэнку і сілавікоў, заклікаючы да непадпарадкавання органам улады ды дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Яму прад'яўлена абвінавачанне ў распальванні сацыяльнай варожасці, паклёпе, абразе Лукашэнкі і сілавікоў.
Сікора пакінуў краіну і аб'яўлены ў міжнародны вышук, паведамляе zerkalo.io
юл