Беларуская Служба

Жыхарцы Наваполацку прысудзілі ўжо больш за 8000 рублёў штрафу — яе судзілі тры разы запар

26.11.2021 13:19
Прысудзіць адміністрацыйны арышт Ірыне не могуць, бо ў адпаведнасці з КаАП РБ для жанчын з дзецьмі такі від пакарання не прадугледжаны.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneNew Africa/ shutterstock

Ірыну Гурчонак затрымалі 16 лістапада і з таго часу рэгулярна судзяць па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) і прысуджаюць да штрафу ў 100 базавых велічыняў (2900 рублёў — гэта максімальны прадугледжаны дадзеным артыкулам штраф).

Ужо адбылося тры такіх суда. Непасрэдна пасля кожнага з іх яе зноў затрымліваюць да наступнага. Адпаведна, жанчыне ўжо прысудзілі 300 базавых штрафу (8700 рублёў). Ірына па ўсіх эпізодах сваю віну не прызнае. Сёння Ірыну чакае чацвёрты суд.

Прысудзіць адміністрацыйны арышт Ірыне не могуць, бо ў адпаведнасці з КаАП РБ для жанчын з дзецьмі такі від пакарання не прадугледжаны.

ПЦ "Вясна"/нг