Дзяржсакратар Савета бяспекі распавёў аб ініцыятыве СК «завочна» прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
На бліжэйшым пасяджэнні Савета бяспекі прапануюць разгледзець ініцыятыву СК па «завочным» прыцягненні грамадзян да крымінальнай адказнасці. Такую заяву ў эфіры тэлеканала СТВ зрабіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч.
- Прынцып непазбежнасці крымінальнага пакарання за ўчыненае злачынства не выконваўся. Чалавек здзейсніў тут злачынства, з'ехаў і спакойна жыве за мяжой, – сказаў Вольфавіч. – Па запыце праваахоўнага блока па палітычных матывах іх не выдаюць адтуль. Прапануецца ўвесці папраўкі ў закон, каб была магчымасць прыцягваць да крымінальнай адказнасці. Суд завочна прыгаворыць да таго ці іншага пакарання ў залежнасці ад цяжкасці ўчынення правіны. Канешне, ён будзе знаходзіцца за мяжой, вядома, яго не выдадуць. Але тое, што ён прыгавораны, напрыклад, да двух-трох гадоў пазбаўлення волі, або да іншага тэрміну, які вызначыць суд, будзе, напэўна, накладваць адбітак.
Вольфавіч заявіў, што гэтую ініцыятыву ўжо падтрымалі ў Вярхоўным судзе і Генпракуратуры, і што пытанне «сурʼёзнае».
ав