Беларуская Служба

Пракурор папрасіла пакараць маці пяцярых дзяцей 5 гадамі зняволення

29.11.2021 14:40
Вольга Залатар са Ждановічаў ужо 8 месяцаў знаходзіцца за кратамі, яе абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Fanni_2021

29 лістапада адбыліся спрэчкі бакоў на судовым працэсе над шматдзетнай маці Вольгай Залатар, якая ўжо 8 месяцаў знаходзіцца за кратамі, -паведамляе Свабода.

Справу Вольгі Залатар разглядае суддзя Анастасія Папко. Бок дзяржаўнага абвінавачання падтрымлівае пракурор Жанна Баранава. Пракурор папрасіла ў суду пакараць Вольгу на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Жыхарку Ждановічаў абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Вольгу Залатар абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, арганізацыі і навучанні дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў пасобніцтве. Паводле прад’яўленых ёй артыкулаў шматдзетнай маці пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле версіі абвінавачвання, Залатар таксама збірала неабходныя для арганізацыі пратэстаў грошы і арганізавала дапамогу затрыманым удзельнікам акцый пратэсту.

Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар затрымалі ў пасёлку Ждановічы ў канцы сакавіка.

яс