Беларуская Служба

Праект Канстытуцыі ўсё яшчэ не гатовы

30.11.2021 09:11
Начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Вячаслаў Арлоўскі пагражае, што арыштуе і прыцягне да адказнасці ўсіх, хто спрабуе сарваць рэфэрэндум.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/ railway fx

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка паабяцаў, што праект абноўленай Канстытуцыі прэзентуюць ужо ў першай палове снежня.

Пры гэтым рэферэндум запланаваны на люты 2022 года — то-бок, на грамадскае абмеркаванне і ўнясенне правак у лепшым выпадку застанецца два месяцы з невялікім.

Тымчасам начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Вячаслаў Арлоўскі пагражаў у прапагандысцкім тэлешоу на СТБ, што арыштуе і прыцягне да адказнасці ўсіх, хто спрабуе сарваць рэфэрэндум.

«Мы высветлілі, што лідары апазіцыі, якія збеглі за мяжу, ставілі для сябе задачу стварыць умовы для непрызнання заходнімі краінамі вынікаў рэферэндуму па Канстытуцыі. Для рэалізацыі гэтай задачы яны абмяркоўвалі розныя варыянты: ад байкоту да стварэння правакацый на ўчастках для зрыву галасавання. Па выніку ўсіх сваіх абмеркаванняў, з улікам рызык для выканаўцаў, яны ў гэты момант прынялі адзіную стратэгію — зрыў галасавання шляхам масавага ўкіду несапраўдных бюлетэняў», — адзначыў ён.

«Усе падбухторшчыкі да здзяйснення падобных антыдзяржаўных дзеянняў, што знаходзяцца ў краіне, і іх актыўныя памагатыя будуць намі ізаляваныя і прыцягнутыя да адказнасці», — пагражае сілавік.

яс/Наша Ніва