У Брэсце пачалі судзіць 11-ю групу па «карагоднай справе». Па ёй ужо асудзілі больш за сто чалавек.
Чарговую частку «карагоднай справы» пачалі разглядаць у Маскоўскім судзе Брэста 1 снежня. На лаве падсудных гэтым разам знаходзіцца 12 чалавек.
Спіс абвінавачаных:
Аляксандр Бадавец,
Марына Ушыўкава,
Барыс Галанін,
Уладзімер Гарбавец,
Ігар Грабінскі,
Кірыл Дарашчук,
Анастасія Жукавец,
Дзмітрый Капылоў,
Міхаіл Любчук,
Вольга Федарэнка,
Павал Хамічук,
Кацярына Шпак.
Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы, абвінавачаны Міхаіл Любчук не з’явіўся ў суд — яго абвясцілі ў вышук. Але ў гэтай групе вырашылі судзіць 23-гадовага палітвязня Віктара Кухарчука, які ўтрымліваецца ў СІЗА Брэста з 8 кастрычніка.
Іх, як і іншых фігурантаў, вінавацяць у «грубым парушэнні грамадскага парадку» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
Справу разглядае суддзя Тацяна Лаўранюк.
«Карагодная справа» у Брэсце — адзін з самых буйных палітычных працэсаў за апошнія паўтара года ў Беларусі. Раней прыгаворы па гэтай справе атрымалі ўжо 102 асобы. Падзеі, за якія завялі справу, адбыліся 13 верасня 2020 года. Людзі на скрыжаванні вуліц вадзілі вялікі карагод пад музыку, спявалі і танцавалі. Удзельнікі кажуць пра характар тых падзей як «атмасферу свята». Паводле гэтай справы пераважна асуджаюць да «хіміі» і «хатняй хіміі», але таксама ёсць асуджаныя і да калоніі.
паводле "Наша Ніва"/нг