За каментары пра загінулых расійскіх дэсантнікаў затрымалі ўжо 11 чалавек. Агулам такіх асобаў, як паведамляе МУС, устаноўлена больш за 50. Ім інкрымінуюць «распальванне сацыяльнай варожасці».
12 лістапада падчас высадкі на палігон «Гожскі» пад Гроднам загінулі двое расійскіх вайскоўцаў. Вецер заблытаў іхныя парашуты ў паветры.
Крыніца: прэс-служба МУС.
нг