Беларуская Служба

Нелегалы з беларускай мяжы змогуць падаваць заявы на прытулак толькі ў Польшчы, Літве і Латвіі

01.12.2021 15:10
Еўракамісія згадзілася змяніць або адмяніць некаторыя працэдуры прызнання прытулку ў ЕС.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мігранты, якія захраслі на мяжы Беларусі з ЕС, змогуць падаваць заявы на прытулак толькі ў Польшчы, Латвіі, Літве або ў самой Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Еўрапейскай камісіі.

Па просьбе трох краін, якія мяжуюць з Беларуссю, Еўракамісія згадзілася змяніць або адмяніць некаторыя працэдуры прызнання прытулку ў ЕС на перыяд паловы года. Улады Польшчы, Літвы і Латвіі тлумачаць, што беларускі рэжым праз мігрантаў імкнецца аказаць ціск на ЕС.

У Еўракамісіі таксама адобрылі пакет дапамогі Літве, Латвіі і Польшчы з-за сітуацыі на мяжы.

нг