КДБ выкарыстоўваў падстаўныя старонкі Facebook і Instagram, на якіх публікаваліся фэйкі пра міграцыйны крызіс. У кампаніі Мета (былы Facebook) паведамілі, што толькі за лістапад 2021 года выдалілі больш за 70 фэйкавых уліковых запісаў, якія былі зарэгістраваныя з тэрыторыі Беларусі і Польшчы.
«У Польшчы выдалілі 31 уліковы запіс Facebook, чатыры групы і дзве падзеі Facebook, чатыры акаўнты Instagram, якія, як мы мяркуем, былі створаны ў Польшчы і накіраваны на Беларусь і Ірак. У Беларусі былі выдалены 41 уліковы запіс Facebook, пяць груп і чатыры ўліковыя запісы Instagram, якія ў першую чаргу арыентаваны на аўдыторыю на Блізкім Усходзе і ў Еўропе. Мы звязалі гэта з беларускім КДБ», – гаворыцца ў дакладзе.
паводле Белсат/нг