Беларуская Служба

Вітольд Ашурак пасмяротна ўганараваны крыжам «За годнасць у палоне»

03.12.2021 08:50
Гэта другі беларускі палітвязень, які стаў лаўрэатам шанаванай ва Украіне ўзнагароды.
Ілюстрацыйны здымакhttps://www.facebook.com/vitold.by

Вітольд Ашурак – палітык і палітзняволены, які загінуў пры нявызначаных абставінах у калоніі. На старонцы Вітольда Ашурка ў Фэйсбуку з'явілася інфармацыя пра пасмяротнае ўгаварванне Вітольда Ашурка ўкраінскім крыжам «За годнасць у палоне» разам з фотаздымкам узнагароды. 

Гэта другі беларускі палітвязень, які стаў лаўрэатам шанаванай ва Украіне ўзнагароды. Раней крыж Пятра Калнышэўскага быў прысуджаны Паліне Шарэндзе-Панасюк.

Крыжам Пятра Калнышэўскага ўзнагароджваюцца грамадзяне Украіны і грамадзяне, якія былі ўзятыя ў палон і выявілі ўзор мужнасці і нязломнасць перакананняў.


Гэтую ўзнагароду за ўвесь час існавання атрымалі менш за 100 чалавек.