Беларуская Служба

Ціханоўская: «Беларуская эканоміка апошняя ў рэгіёне»

03.12.2021 09:38
Да гэтага стану прывялі 27 год кепскага кіравання, а не санкцыі, заявіла лідарка беларускіх дэмакратычных сіл.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

 Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай Швецыі, дзе адказвала на пытанні грамады.

- Нашы заробкі ў Беларусі заўсёды былі на нізкім узроўні, пасля 27 гадоў кіравання гэтым чалавекам краінай беларуская эканоміка апынулася на апошнім месцы ў рэгіёне. Прычына – не санкцыі, а кепскае кіраванне.

Таксама Святлана Ціханоўская правяла шэраг важных міжнародных сустрэч 1 і 2 снежня ў Стакгольме. Беларуская лідарка прадставіла партнёрам адзіную пазіцыю дэмакратычных сіл па абвешчанаму «рэферэндуму»: пераўтварыць яго ў «вотум недаверу» рэжыму Лукашэнкі. Таксама Святлана Ціханоўская заклікала міжнароднае супольнасць не прызнаваць «рэферэндум» і абвешчаныя рэжымам вынікі.

Беларуская лідарка правяла сустрэчы з памочнікам дзяржсакратара ЗША Карэнам Данфрыдам і паслом ЗША пры АБСЕ Майклам Карпэнтэрам, міністрамі замежных спраў Нідэрландаў Бэнам Кнапенам, Даніі – Йепе Кафадам, Польшчы – Збігневам Рау, Ісландыі – Тордзіс Калбрун Р. Гільфадотыр, італьянскі віцэ-міністр Бенедэта Дэла Ведова, міністр міжнароднага супрацоўніцтва.

Суразмоўнікі заверылі Ціханоўскую, што іх краіны працягваюць палітыку падтрымкі беларусаў і непрызнаная рэжыму.

юл