Пракурорка Жанна Баранава запрасіла ў суда пакаранне для жанчыны – пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму за адміністраванне сайтам dze.chat. Суддзя Анастасія Папко вынесла прысуд – 4 гады турмы, убачыўшы ў гэтым стварэнне экстрэмісцкага фармавання.
У сваім апошнім слове Вольга Залатар сказала, што яна дзейнічала законна ў абароне сваіх дзяцей ды чалавечай годнасці. Лукашысты проста крыміналізавалі звычайныя чалавечыя ўчынкі ды пачуцці.
Таксама стала вядома, што падазраванай па крымінальнай справе зрабілі маці анархіста Рамана Халілава - Гаянэ Ахціян. Нядаўна сілавікі выламалі дзверы яе кватэры ды правялі ператрус. Саму жанчыну перавезлі з Полацку, дзе яе затрымалі нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі ў ІЧУ на Акрэсціна. На яе завялі крымінальную справу па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Магчыма, гэта ціск на сына, які цяпер знаходзіцца за мяжой.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой заклікала беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых праваабаронцаў, а таксама іншых актывістаў, якіх працягваюць адвольна затрымліваць па ўсёй Беларусі.
юл