Беларуская Служба

20-гадовага палітвязня Данііла Скіпальскага збілі пасля прысуду

03.12.2021 15:37
Таксама ў палітвязня пачаліся праблемы с зубамі з-за дрэнных умоваў за кратамі, у яго нават выпаў зуб. Пры гэтым, лекары адмаўляюцца лячыць зубы.
Палітвязень Данііл Скіпальскі Крыніца: ПЦ "Вясна"

Праваабаронцам «Вясны» паведамілі, што ў мазырскім ІЧУ пасля прысуду збілі палітзняволенага футбольнага фаната Данііла Скіпальскага. 23 лістапада суд пакараў 20-гадовага хлопца пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады.

На спатканні з маці Данііл распавёў, што калі пабачыў падчас прысуду сваіх сваякоў і блізкіх, то абурыўся несправядліваму рашэнню суда і таму, што не мог бачыць родных праз закрытыя пасяджэнні. Па яго словах, на эмоцыях пасля прысуду ўжо ў ІЧУ ён пачаў буяніць, і, каб супакоіць яго, міліцыянты пачалі моцна збіваць хлопца. Акрамя гэтага, хлопец паскардзіўся, што да гэтага часу не можа адмыць ручнік ад крыві. Па словах Данііла, яму зрабілі нейкі ўкол, каб супакоіць.

Таксама ў палітвязня пачаліся праблемы с зубамі з-за дрэнных умоваў за кратамі, у яго нават выпаў зуб. Пры гэтым, лекары адмаўляюцца лячыць зубы.

Сукамернікі, якія сядзелі са Скіпальскім у мазырскім ІЧУ распавялі, што арыштанты спалі на дошках, «шмон» праходзіў чатыры разы днём і ноччу, прадукты ад родных не перадавалі, святло гарэла ўсю ноч.

Падтрымайць палітвязня лістамі салідарнасці можна даслаўшы іх на адрас: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

эж

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі восем чалавек

03.12.2021 13:15
Агульная колькасць людзей, прызнаных палітвязнямі, дасягнула 899.