Беларуская Служба

Spiegel : лагер мігрантаў у Брузгах можа быць закрыты ў бліжэйшыя дні

05.12.2021 09:15
Лагер у Брузгах можа быць закрыты ўжо ў бліжэйшыя дні, мігрантаў ставяць перад выбарам.
Białoruskie służby wykorzystały migrantów do wywołania kryzysu na granicy UE.
Białoruskie służby wykorzystały migrantów do wywołania kryzysu na granicy UE.shutterstock.com/Djordje Kostic

Журналісты нямецкага часопіса Spiegel паразмаўлялі з іракцамі і сірыйцамі, якія знаходзяцца ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Брузгі», а таксама з курдамі, якія вярнуліся на радзіму.

Spiegel пацвярджае інфармацыю «Новой газеты», што беларускі бок ставіць іракцаў і сірыйцаў у Брузгах перад выбарам: ці новая спроба пераходу мяжы, ці дэпартацыя на радзіму.

Суразмоўцы часопіса сцвярджаюць, што лагер у Брузгах можа быць закрыты ўжо ў бліжэйшыя дні, і расказваюць пра свае размовы з беларускімі сілавікамі, якія ціск на мігрантаў тлумачаць адсутнасцю фінансавання лагера з боку ЕС.

Курд, які вярнуўся ў Эрбіль з Беларусі, адзначае, што толькі частка яго суграмадзян пакінула Беларусь добраахвотна. У мінулую пятніцу прайшла аблава на курдаў: іх затрымлівалі ў здымных кватэрах або проста на вуліцах, звезлі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, а затым адправілі на радзіму.

На гэтым тыдні ЕС увёў новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму, даўшы зразумець Лукашэнку, што не дазволіць шантажаваць сябе. На працягу некалькіх месяцаў Лукашэнка завабліваў людзей з Блізкага Усходу ў краіну турыстычнымі візамі і пракладваў ім шлях у ЕС – з намерам дамовіцца аб змякчэнні санкцыйных мер. Гэтая стратэгія не спрацавала.

Лукашэнка некалькі разоў казаў, што Берлін павінен прыняць 2000 бежанцаў, але ўрад Германіі адмовіўся. Замест гэтага Брусель выдзеліў сродкі на гуманітарныя пастаўкі і зваротныя рэйсы для людзей.

вх

«Новая газета»: Мінск даў сірыйскім уцекачам тры дні, каб прарвацца ў Еўропу. Інакш іх чакае рэйс у Дамаск

04.12.2021 14:19
З «Новай газетай» звязаліся сірыйскія ўцекачы, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы каля Гродна.