Беларуская Служба

Галоўчанка: Санкцыі супраць краін Захаду будуць агучаныя адразу пасля выхадных

06.12.2021 10:22
Паводле яго слоў, Беларуссю будуць прыняты «абсалютна адэкватныя меры».
Раман Галоўчанка By Tatarstan.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=104553848

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіре тэлеканала «Беларусь-1» заявіў, што адказныя санкцыі супраць краін Захаду будуць гучаць у бліжэйшыя дні.

- Будзем выпрацоўваць рашэнні, якія ў бліжэйшыя дні будуць агучаныя, відавочна, адразу пасля выходных дзён. Мы ні на каго не нападалі, але раз ужо супраць нас развязана эканамічная вайна або гібрыдная вайна, вядома, дзеянні неўзаемнымі не застануцца, – заявіў Галоўчанка.

Паводле яго слоў, Беларуссю будуць прыняты «абсалютна адэкватныя меры».

- Гэта толькі частка з іх. Мы не ідзем на тое, каб задзейнічаць увесь арсенал. Хоць адказы напрацаваны і наступныя меры будуць не асіметрычныя, як мы казалі, а сіметрычныя, – дадаў ён.

Нагадаем, 2 снежня Еўрасаюз афіцыйна прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі, пад які трапілі 17 чалавек і 11 кампаній, а ЗША ўвялі свае санкцыі – супраць 20 фізічных асоб і 12 юрыдычных асоб. Рашэнне падтрымалі Канада і Вялікабрытанія, якая, зрэшты, склала свой «чорны спіс».

ав/zerkalo.io