Беларуская Служба

Фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 сутак

06.12.2021 10:23
Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузнечык застаўся пад вартай. 
Андрэй КузнечыкФота: Свабода

Пра гэта стала вядома ад яго сям’і.

Кузнечыка затрымалі вечарам 25 лістапада, правялі ў кватэры ператрус і змясцілі на Акрэсціна. У той жа самы дзень быў узламаны Тэлеграм-канал Свабоды.

Кузнечыка прызналі вінаватым у «дробным хуліганстве» і далі 10 сутак арышту. Тэрмін зняволення заканчваўся вечарам у нядзелю.

За кратамі застаюцца 30 прадстаўнікоў СМІ.

ав

Міліцыя хацела ўзмацніць рэжым прэвентыўнага нагляду для Міхаіла Жамчужнага

06.12.2021 09:05
Аднак суд адхіліў патрабаванні сілавікоў.