У панядзелак у Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над палітзняволеным блогерам Эдуардам Пальчысам. Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Напачатку суда Эдуард заявіў адвод суддзі і адмовіўся ўставаць, але гэтае хадайніцтва не было задаволена. Пры гэтым суддзя Пётр Арлоў задаволіў хадайніцтва пракурора аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме. Такое рашэнне было прынята "з мэтай недапушчэння распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Telegram-канал блогера "PALCHYS" прызнаным экстрэмісцкім судом Партызанскага раёна 20 красавіка гэтага году, то бок больш чым праз год пасля затрымання Эдуарда.
юл