Нягледзячы на тое, што за апошнія дні колькасць нелегалаў, якія спрабуюць прарвацца ў Польшчу, заўважана знізілася, у ноч з панядзелка на аўторак група з 30 мігрантаў двойчы спрабавала перасекчы польска-беларускую мяжу.
Усяго было зафіксавана 116 спыненых спроб нелегальнага пераходу мяжы — больш, чым за папярэднія два дні.
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік заявіў, што ціск на мяжы зменшыўся. Галоўная прычына — рашучае стаўленне польскіх службаў.
- Ціск на мяжы зменшыўся. Гэта звязана з тым, што змянілася надвор’е. Таксама гэта звязана з рашучай пазіцыяй польскіх уладаў, якія паказалі, што не здадуцца, не будуць рэагаваць на правакацыі, занялі жорсткую пазіцыю. Польская мяжа стала сапраўднай плацінай.
Рэжым Лукашэнкі вымушаны пагадзіцца на вяртанне часткі мігрантаў у Ірак. Пасля некалькі дзён затрымкі на аўторак запланаваны чарговы вывазны рэйс мігрантаў у Ірак.
юл