Беларуская Служба

Расійская авіякампанія адмяніла рэйсы ў Беларусь

07.12.2021 10:30
Авія спалучэнне Гомель-Масква праіснавала адзін месяц. 
Ілюстрацыйны здымакImage by JoshuaWoroniecki from Pixabay/CC0

Менш чым праз месяц пасля запуску расійская авіякампанія Nordwind адмяніла рэйсы з Гомеля ў Маскву

 10 лістапада бягучага году Nordwind выканаў першы рэйс з Масквы ў Гомель. Планавалася, што самалёты будуць лятаць тройчы на тыдзень.

 Цяпер жа ў раскладзе кампаніі рэйсаў паміж Гомелем і Масквой няма, як і рэйсаў з Гродна, якія анансаваліся з 2 снежня.

 Прычына — нізкая напаўняльнасць рэйсаў, паведамляе «Наша Ніва».

юл