Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам парламента Баварыі, - паведамляецца у ТК Ціханоўскай.
Ільзэ Айгнер надзела бел-чырвона-белы касцюм у знак салідарнасці з беларусамі і выказала гатоўнасць аказваць усялякую падтрымку. Беларуская лідарка прапанавала дапамагаць рэлакантам і журналістам, адмовіцца ад бізнес-супрацоўніцтва з «кашалькамі» рэжыму і запусціць праграму рэабілітацыі для зняволеных па палітычных матывах.
- Можна падтрымліваць палітзняволеных лістамі, можна падтрымліваць тут на месцы беларускую дыяспару, прасіць бізнес не супрацоўнічаць з рэжымам і ўсялякімі спосабамі аказваць сваю салідарнасць.
Баварскі парламент авацыямі прывітаў Святлану Ціханоўскую.
яс