Жонка мастака Алеся Пушкіна расказала «Народнай волі», што яе муж ужо месяц знаходзіцца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя, куды для «правядзення экспертызы» яго накіравалі з СІЗА № 1.
«На жаль, ніякай інфармацыі, бо адвакат пад падпіскай аб неразгалошванні. Калі з ізалятара больш-менш нармальна прыходзілі лісты, то апошні атрымала месяц таму», – кажа Яніна Пушкіна.
А музыку Ігару Банцару о віцебскай калоніі №3 прызначылі чарговыя 10 сутак ШІЗА. За што – пакуль невядома, цытуе сваякоў @belsat. Да гэтага Банцар ужо атрымаў 10 сутак ШІЗА за відэа для журналістаў «Медиазоны» пра ўмовы свайго ўтрымання на «хіміі».
Агулам са жніўня Ігар Банцар адседзеў у ШІЗА ўжо 70 сутак.
яс